30 лістапада 2013 г. прайшоў трэнінг GBL і групы кампаній SATIO “Асабістая эффектыўнасць”

02-12-13

GBL-and-SATIO

Жадаем бачыць у GBL больш прафесіяналаў!

Колькасць людзей, якія імкнуцца стварыць уласны бізнес ў Беларусі, расце з кожным годам. Гэта важна і правільна, бо такое імкненне адпавядае сусветнай тэндэнцыі, якая адлюстроўвае працэс здаровага развіцця грамадства. Больш за тое, агульны ўзрост прадпрымальнікаў пастаянна зніжаецца, што сведчыць аб раннім станаўленні жыццёвых каштоўнасцяў і прыярытэтаў нацыі. Маладыя беларускія прадпрымальнікі актыўныя, амбіцыйныя, смелыя і упэўненыя ў сабе.

Толькі аднаго ім, часам, не дастае – больш глыбокіх ведаў, нюансаў бізнесу або ўмення іх сістэматызаваць і выкарыстоўваць. З ініцыятывай падзяліцца ўласным ведамі і шматгадовым досведам вядзення бізнесу на трэнінгу «Асабістая эфектыўнасць» выступіў Іванскі Уладзіслаў Валер’евіч, Старшыня Савета дырэктараў Групы кампаній SATIO, Старшыня Арганізацыйнага камітэта Конкурсу «Брэнд Года», дырэктар Асацыяцыі прафесійнага маркетынгу, і гэта далёка не ўвесь спіс яго пасад .

training_satio3

«Мы, як удзельнікі GBL, імкнемся быць глабальнымі беларускімі лідэрамі. Але без зразумення таго, што такое асабістая эфектыўнасць, лідэрам быць немагчыма. З мэтай вызначыцца ў тэрміналогіі і, магчыма, падзяліцца новымі ведамі, я, група кампаній SATIO і GBL вырашылі правесці такі трэнінг для ўсіх жадаючых атрымаць такія веды».

training_satio1

Трэнінг доўжыўся больш за пяць гадзін і праводзіўся бясплатна. Скажыце, якая вам выгада ад правядзення такога, можна сказаць, дабрачыннага мерапрыемства? «Выгада не матэрыяльная, але маральная. Я жадаю бачыць у GBL больш прафесіяналаў. Будзем лічыць, што гэта мой ўклад у развіццё грамадства. Бо мы, бізнесмены, павінны памятаць пра сваю сацыяльную адказнасць перад грамадствам».

training_satio2

Форма, у якой праходзіў трэнінг, нагадвала хутчэй працу згуртаванага калектыву, чым семінар або лекцыю ў інстытуце. Тры кейса-задачы, у працэсе пошукаў рашэння да якіх група павінна была працаваць разам, настолькі з’ядналі удзельнікаў, што яны гатовыя былі, кінуўшы паўсядзённыя справы, пасля завяршэння трэнінгу гуртам ісці ў кафэ працягнуць камунікацыю! І гэта пры тым, што большасць удзельнікаў яшчэ з раніцы не былі знаемыя адзін з адным.

Цікавыя думкі Уладзіслава падхопліваліся маладымі людзьмі, хутка засвойваліся, перапрацоўваліся і станавіліся прадметам буйнай дыскусіі аб тым, чаму ў Беларусі складана пачаць бізнес, што гэтаму перашкаджае, чаму маладыя бізнесмены аддаюць перавагу на старце ехаць за мяжу. Праблем выявілася мноства: ад нядбайнага безыніцыятыўнага ўрада і складанай падатковай сістэмы да менталітэту і боязі пераменаў.

Некалькі водгукаў удзельнікаў трэнінгу

Сяргей, юрыст: «Семінар прайшоў цікава. Вельмі шмат карыснай інфармацыі, добрая прэзентацыя. Я думаю, кожны даведаўся пра нешта новае, пашырыў свае гарызонты. Галоўнае, не забываць прымяняць атрыманыя веды на практыцы, тады поспех прыйдзе».

training_satio4

Зміцер, прадпрымальнік, кампанія «Malamoute»: «Уражанні станоўчыя, даведаўся шмат новага, пазнаёміўся з цікавымі людзьмі. Вялікі дзякуй Уладзіславу і GBL, вы малайцы!»

Андрэй, кампанія ТАА« Новаком Групп»: «Карысная рэч гэты трэнінг, трэба сказаць! На такіх пляцоўках трэба часцей збірацца. Не толькі для таго, каб знаёміцца ​​з новымі людзьмі і ведамі, але і для таго, каб сістэматызоўваць ўжо наяўныя веды».

Скончылася мерапрыемства нечакана і прыемна: група кампаній SATIO і GBL вырашылі ўручыць ўсім удзельнікам сертыфікаты аб праходжанні трэнінгу «Асабістая эфектыўнасць» і запрасілі ўдзельнічаць у будучых падобных ініцыятывах.

training_satio5

Irina Krasovskaya & Vitali Saiko


Навiны i мерапрыемствы