Аб GBL

GBL | Global Belarusian Leaders (Глабальныя Беларускія Лідары) – гэта глабальная супольнасць таленавітых прафесіяналаў, чыя дзейнасць звязана з Беларуссю. GBL з’яўляецца некамерцыйнай, палітычна нейтральнай і адкрытай арганізацыяй.

Місія і Удзельнікі

ГБЛ імкнецца распрацаваць сетку кантактаў з беларусамі, якія жывуць унутры і па-за межамі Бацькаўшчыны і гатовыя зрабіць свой уклад у эканамічнае, палітычнае, сацыяльнае і культурнае развіццё Рэспублікі Беларусь з дапамогай глабальнага ўзаемадзеяння.

ГБЛ запрашае да ўдзелу кожнага прафесіянала, які хоча далучыцца да перагляду і ўмацавання месца Беларусі ў глабалізаваным свеце. ГБЛ каардынуе і спрыяе развіццю сувязяў таленавітых людзей з усяго свету, даючы доступ да віртуальнай супольнасці прадпрымальнікаў, навукоўцаў, спартсменаў і мастакоў – усіх, хто жадае бачыць прагрэс у межах беларускага грамадства.

Мы маем намер пабудаваць сапраўдную глабальную сетку спецыялістаў–добразычліўцаў для Беларусі, якая ў роўнай ступені патрэбная для арганізацый і фізічных асоб як унутры краіны, так і за яе межамі. Гледзячы у будучыню, мы імкнемся навязаць трывалыя стасункі з лідэрамі розных галін прамысловасці, а таксама вітаем магчымасці новых ўзаемавыгадных партнёрскіх адносін з зацікаўленымі ўстановамі і прыватнымі асобамі.