GBL суарганізатары 10-га USB ралі

28-05-17


GBL рады паведаміць пра тое, што сталі суарганізатарам 10-га штогадовага USB ралі. USB ралі аб’ядноўвае актыўную беларускую моладзь, каб абмяняцца ідэямі і досведам для лепшай будучыні Беларусі.

Калі вам 18-35 гадоў і вы беларус/ка, які/ая навучаецца ў Беларусі ці за мяжой, або выпускнік USB ралі (студэнт, які ўдзельнічаў у папярэдніх USB), калі ласка, націсніце ТУТ, каб падаць заяву і даведацца больш аб надыходзячым ралі.

Мы чакаем Вас на 10-м USB ралі!

GBL Стала Адной з Фундатараў Грамадскай Стыпендыі імя А. Смоліча

21-04-17


GBL стала адным з фундатараў грамадскай стыпендыі імя А. Смоліча!

Стыпендыя імя Аркадзя Смоліча – першая народная стыпендыя, фонд якой складаецца з дабраахвотных ахвяраванняў з боку грамадскіх арганізацыяў і прыватных асоб. Яе пераможца абіраецца ў межах адрытага конкурса сярод талентавітых студэнтаў беларускіх ВНУ і СНУ з актыўнай пазіцыяй і выбітнымі ініцыятывамі ў галінах культуры, навукі і сацыяльна-грамадскіх кірунках. У 2016 годзе на Стыпендыю было атрымана больш за 40 заявак ад беларускіх студэнтаў.

Афіцыйная старонка Стыпендыі імя Аркадзя Смоліча: http://smolich.by

Сустрэча беларусаў свету «GLOBAL BELARUSIAN MEETING»

07-07-16


C 29 чэрвеня па 1 ліпеня 2016 года ў Вільні адбылася сустрэча беларусаў

свету «GLOBAL BELARUSIAN MEETING», арганізаваная Eastern Europe Studies

Centre пры партнёрстве з Global Belarusian Leaders.

IMG_2582

Афіцыйнае адкрыццё праходзіла ў віленскай Ратушы і суправаджалася

выставай беларускага жывапісу.

IMG_2590

IMG_2572

У рамках гэтай сустрэчы быў праведзены шэраг панэляў і дыскусій на якіх

абмяркоўваліся агульная гісторыя Літвы і Беларусі з часоў ВКЛ,

еўрапейская ідэнтычнасць Беларусі, культурная палітыка Беларусі і

аднаўленне культурна-гістарычнага адзінства ў рэгіёне. Асаблівая ўвага

была ўдзелена паглыбленню міжкультурнага дыялогу паміж Беларуссю і

Еўропай.

Падчас правядзення мерапрыемства адбыліся выставы беларускіх

мастакоў і фатографаў, паказы беларускіх фільмаў, а таксама выстава

манаграфій і кніг.

IMG_2527

IMG_2508

На дадзеным мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі міжнароднай

супольнасці, пісьменнікі, грамадскія актывісты, філосафы і дзеячы

мастацтва.

У завяршэнні выступіла беларуская група «RECHA».

Канал GBL у Youtube

08-09-15


Далучайцеся да нашых навiн праз Youtube!

GBL і Міжнародны форум моладзi

27-08-15


З 3 па 4 кастрычніка 2015 года праект GBL будзе прадстаўлены ў VIII выпуску Міжнароднага форуму моладзi ‘Права на дыялог’, Трыест, Італія.
На сустрэчы будуць прысутнічаць дакладчыкі з ЗША, Канады, Расіі, Албаніі, Украіны, Польшчы, Італіі, Партугаліі і іншых краін. Беларусь і GBL будуць прадстаўлены ў рамках тэмы Immigration & loss of identity.

Поўная карта дакладчыкаў і іх тым можа быць знойдзена тут.

Больш падрабязная інфармацыя аб форуме.

Сустрэча GBL i Minsk parla italiano

29-07-15


28 Ліпеня 2015 года ў Менску прайшла сумесная сустрэча GBL і клуба аматараў італьянскай мовы Minsk parla italiano. Тэмай сустрэчы была літаратурная італьянская мова, дыялект рэгіёну Венета і гістарычныя асаблівасці развіцця апенiнских дыялектаў. Лекцыя праводзілася Марыяй Анищанкавай, прафесійным перакладчыкам і сузаснавальнікам GBL, якая пражывае у Італіі. Марыя распавяла пра асаблівасці вуснага паслядоўнага і сінхроннага перакладу, аб  італьянскай адукацыі, працы перакладчыка і напрацоўцы кліенцкай базы.

Прэзентацыю з лекцыі можна спампаваць на старонцы гурта Minsk parla italiano ў Facebook.

Адзенне “Гонар”

14-06-15


Беларускае адзенне “Гонар”.
Для многіх – быць беларусам значыць насіць беларускую сімволіку, якая адлюстроўвае наш традыцыйны стыль і культурны дух. У апошні час гэтая тэндэнцыя прыняла характэрную масавасць, і на вуліцах Мінска, як і па ўсёй Беларусі, можна бачыць усё больш людзей, упрыгожаных беларускім арнаментам.

Маладая студыя пашыву адзення “Гонар” ужо выдатна зарэкамендавала сябе, прадстаўляючы прыхільнікам беларускай моды шырокі спектр вырабаў, упрыгожаных нацыянальнай сімволікай. Большасць гэтых вырабаў выканана на заказ.

Зусім нядаўна студыя адкрыла і свой шоў-рум па вуліцы Куйбышава 22, пакой 106 (Мінск), дзе жадаючыя могуць азнаёміцца ​​з мадэлямі вырабаў, выкананых ўручную, і даведацца пра студыю больш.

Ёсць у студыі і старонка ў фэйсбуку: https://www.facebook.com/honar.adziennie

Афіцыйны сайт http://honar.by/ пакуль знаходзіцца ў распрацоўцы.

Пошукава-выратавальны атрад “Анёл”

31-05-15


За больш чым тры гады працы атрада “Анёл”, які ўзначальвае мінчук Сяргей Коўган, было знойдзена больш за 400 зніклых людзей, сярод якіх шмат дзяцей і састарэлых. Атрад праводзіць пошукі зніклых як у горадзе, так і ў лесе, і складаецца з падрыхтаваны валанцёраў, да дапамогі якіх часта звяртаецца і беларускае МУС пры неабходнасці пошуку зніклых без вестак людзей. На сацыяльных старонках праекта зарэгістраваны больш за 50 000 сяброў і ўжо некалькі разоў праект выйграваў у конкурсах на лепшую сацыяльную ідэю Беларусi.

Аднак пастаянных спонсараў у атрада няма. Уся дзейнасць праводзіцца за кошт ахвяраванняў добраахвотнікаў і ўласных рэсурсаў.

Атраду неабходная любая дапамога: ад валанцёрскага ўдзелу ў пошуку і аказання прафесійных паслуг (псіхалагічных, медыцынскіх, вадалазных), да набыцця пошукавага абсталявання (компасаў, сістэм GPS, ліхтароў і г.д.)

Акрамя таго, вы можаце ахвяраваць грошы на патрэбы атрада.

Больш падрабязна пра гэта на старонках:

http://startidea.by/pso-angel-dlya-detey-i-molodezhi

http://maesens.by/cause/angel-search.by

Афіцыйны сайт:

http://angel-search.by

Кантакты арганізатараў:

http://angel-search.by/node/26

Пакiнутыя дзецi Беларусi

17-05-15


Па афіцыйных дадзеных сёння ў Беларусі маецца больш за 20 000 дзяцей, якія падлягаюць ўсынаўленню і знаходзяцца ў дзіцячых дамах, шпіталях, прафесійных замяшчаючых сем’ях.

На жаль, штогод гэтая лічба павялічваецца і выкліканая такая сітуацыя шматлiкiмі фактарамі:
- складаныя ўмовы жыцця ў Беларусі, эканамічная нестабільнасьць, беспрацоўе;
- няпростая працэдура ўсынаўлення дзяцей беларусамі / замежнымі асобамі;
- нязначная дапамога пры ўсынаўленні з боку дзяржавы.

У выпадку, калі ўсынаўленне не разглядаецца, але жаданне дапамагчы дзецям ёсць, створаны спецыяльныя парталы да сайты, заснаваныя на працы валанцёраў, якія збіраюць як матэрыяльную, так і нематэрыяльную дапамогу.

Як можна дапамагчы? Штодня валанцёры групы отказники.бай здзяйсняюць куплю тых ці іншых тавараў для размеркавання іх па месцах утрымання дзяцей-сiрот. Валанцёры маюць патрэбу ў транспарце, збіраюць б/у вырабы, будаўнічыя і лакафарбавыя матэрыялы, перадаючы іх у дзіцячыя дамы. Дапамагчы можна таксама і фінансава, пераслаўшы грошы на адзначаныя на сайце рэквізіты. У такім выпадку валанцёры самастойна купяць неабходныя рэчы. На сайце http://otkazniki.by, а таксама на старонцы FB пастаянна праводзяцца справаздачы па атрыманых сумах і спіс набытых на грошы тавараў. Прадастаўляюцца таксама фота-справаздачы.

Для сем’яў, якія, не гледзячы на ​​складанасць ўсынаўлення ў Беларусі, жадаюць усынавіць/ўдачарыць дзяцей, існуе сайт дадому.бай, на якім прадастаўлена важная інфармацыя аб дзецях, якія падлягаюць ўсынаўленню, і вельмі падрабязна апісана сама працэдура.

Карысныя спасылкі:

Партал Дадому.бай:

http://dadomu.by/page/about

Сайт Отказники.бай:

http://otkazniki.by/

Відэа-расповед пра беларускіх сiротаў – Радыё Свабода:

Тэатр дзяцей “Ронд”

28-04-15


Тэатр дзяцей “Ронд”

 Стратэгія развіцця дзіцячага тэатральнага руху

Тэатр дзяцей «Ронд» утварыўся ў доме піянераў Кастрычніцкага раёна горада Мінска 1 лютага 1983 года. З 1988 года «Ронд» апынуўся на вуліцы. Некалькі год тэатр блукаў па падвалах і памяшканнях домакіраўніцтваў розных раёнаў Мінска і мог існаваць, толькі дзякуючы сваім спектаклям. Пра бясхатнасць тэатра пачулі ў Маскве (у той час Мінск падпарадкоўваўся Маскве) пасля публікацыі ў часопісе «Аганёк»; таксама «Ронд» ведалі ў інстытуце мастацкага выхавання СССР, дзякуючы маскоўскім фестывалям, дзе «Ронд»  быў адзначаны, як самабытны калектыў. У выніку ў міністэрства адукацыі Беларусі прыйшло ўказанне з Масквы: даць магчымасць калектыву «Ронд»  ствараць у спрыяльных умовах. Тэатр трапіў у Мінскі палац дзяцей і моладзі, у якім прапрацаваў 15 год. Затым «Ронд»  пераходзіць у Цэнтр пазашкольнай адукацыі («Эўрыка»), а потым у ЦМТ Фрунзенскага раёна. Нарэшце ў 90-ыя гады “Ронд” аддзяляецца ад дзяржсістэмы, становіцца першым прыватным дзіцячым тэатрам у Беларусі. Дзякуючы бацькоўскім узносам назапашвае сродкі і ў 2009 годзе пераязджае ва ўласнае маленечкае памяшканне (55 кв.м) на вуліцу Прытыцкага, 75.

На сённяшні дзень уласнае памяшканне, пры дапамозе спонсарства, пераабсталёўваецца ў маленькую прафесійную пляцоўку з неабходным начыннем для гуку і святла,  глядацкай залай усяго на ў 20 месцаў. Такая невялічкая сцэнічная прастора будзе аформлена ў канцэпцыю «Тэатр у каробцы» – адпаведным чынам будуць аформлены і дэкарацыі.

Сваёй галоўнай місіяй мы бачым павышэнне ўзроўню культуры сярод дзяцей і дарослых, а таксама далучэнне грамадства ў вырашэнне актуальных культурных задачаў. Для ўздзеянне на культурныя працэсы нашай краіны нам неабходна памяшканне, якое магло б дазволіць:

-арганізаваць працэс навучання ўсіх жадаючых дзяцей (на сённяшні дзень у нашым памяшканні можна працаваць не больш чым з 60 дзяцей)

-арганізаваць рэгулярныя майстар-класы, семінары і творчыя сустрэчы

-праводзіць тэатральныя фестывалі

-запрашаць на гастролі замежныя тэатры

Дзіцячы тэатр “Ронд” – унікальны некамерцыйны праект, асноўныя функцыі якога — выхаванне асобы праз прыцягненне ў  работу тэатра (як акцёрскую, так і па стварэнню дэкарацый, касцюмаў, гукарэжысуры ды інш. якія будуць ажыццяўляць выключна дзеці пры дапамозе дарослых), нясення ў грамадства гуманітарных ідэй. Наша дзейнасць накірована не на атрыманне матэрыяльных выгодаў у кароткатэрміновай перспектыве, а на стварэнне матэрыяльнай базы для устойлівага развіцця дзіцячага тэатральнага кірунку.

Кошт памяшкання, якое падыходзіць для падобных мэтаў, складае не меньш 600 тыс даляраў ЗША. Сваімі высілкамі мы ўжо сабралі 200 тысяч. Тэатр “Ронд” будзе удзячны любой спонсарскай дапамозе (ананімнай і адкрытай) і гатовы даваць справаздачу за эфектыўнасць сваёй працы ў будучыні.

***

Кантакты для сувязі з арганізатарам праекта:

Web: http://kinoshkola.by/

Facebook: https://www.facebook.com/TeatrRond?fref=ts

Email: zvyano@gmail.com

кантактная асоба: Татьяна Яворская

Ініцыятыва дапамогі і падтрымкі

28-04-15


Прапануем Вашай увазе новую ініцыятыву GBL, заснаваную на садзейнічанні беларускім непалітычным праектам, рэалізацыя якіх патрабуе матэрыяльнай ці іншай дапамогі.
Мэтай ініцыятывы з’яўляецца распаўсюд інфармацыі аб праектах, накіраваных на прасоўванне беларускай культуры, паляпшэнне сацыяльнага асяроддзя ў краіне i спрыянне развiццю дабрачынных пачынанняў.
Задачай ініцыятывы з’яўляецца інфармаванне супольнасці GBL пра існаванне праектаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе. Беларусы, якія пражываюць на Радзіме і па за яе межамі, атрымаюць, такiм чынам, магчымасць паспрыяць упадабанай iдее, уносячы сваю адчувальную дапамогу ў будучыню нашай краіны.

* Мы не займаемся непасрэдна зборам сродкаў, толькі адбiраючы i распаўсюджваючы найбольш  цікавыя праекты.

Iнфармацыя аб iнiцыатывах можа быць знойдзена на старонке Праекты.

Удзел GBL у IT канферэнцыі LOGIN у Вільне

09-04-14


Добры дзень, сябры,

10-11 красавіка ў Вільні адбудзецца найбуйнейшая ў краінах Балтыі IT канферэнцыя LOGIN.

Да гэтай падзеі мы запланавалі сустрэчу GBL у Вільні, прысвечаную IT сферы.  Мы запрашаем беларусаў, якія займаюцца IT у Літве, а таксама літоўскіх калег, якія зацікаўлены ў нэтворкінге з Беларусамі, і госцей з Беларусі, якія будуць прадстаўляць свае стартапы на LOGIN .

Падчас сустрэчы будзе магчымасць даведацца больш аб GBL, задаць пытанні датычна IT сферы ў Літве, пазнаёміцца ​​і пагутарыць адзін з адным, задаць пытанні і смачна павячэраць.

Сустрэча адбудзецца

10 красавіка ў 20:00 у La Boheme ( Šv.Ignoto g . 4/3 , Vilnius ) у белым пакоі.

Чакаем усіх жадаючых!

Далучайцеся да нашага мерапрыемства на фэйсбуку і чытайце самыя актуальныя навіны аб сустрэчы!

Афiцыйная рэгiстрацыя GBL

16-03-14


Дарагiя сябры,

Мы рады павeдамiць, што 12 сакавiка 2014 года Global Belarusian Leaders была афіцыйна зарэгістравана як грамадзская арганiзацыя ў Registro Centras, Вільня.

30 лістапада 2013 г. прайшоў трэнінг GBL і групы кампаній SATIO “Асабістая эффектыўнасць”

02-12-13


GBL-and-SATIO

Жадаем бачыць у GBL больш прафесіяналаў!

Колькасць людзей, якія імкнуцца стварыць уласны бізнес ў Беларусі, расце з кожным годам. Гэта важна і правільна, бо такое імкненне адпавядае сусветнай тэндэнцыі, якая адлюстроўвае працэс здаровага развіцця грамадства. Больш за тое, агульны ўзрост прадпрымальнікаў пастаянна зніжаецца, што сведчыць аб раннім станаўленні жыццёвых каштоўнасцяў і прыярытэтаў нацыі. Маладыя беларускія прадпрымальнікі актыўныя, амбіцыйныя, смелыя і упэўненыя ў сабе.

Толькі аднаго ім, часам, не дастае – больш глыбокіх ведаў, нюансаў бізнесу або ўмення іх сістэматызаваць і выкарыстоўваць. З ініцыятывай падзяліцца ўласным ведамі і шматгадовым досведам вядзення бізнесу на трэнінгу «Асабістая эфектыўнасць» выступіў Іванскі Уладзіслаў Валер’евіч, Старшыня Савета дырэктараў Групы кампаній SATIO, Старшыня Арганізацыйнага камітэта Конкурсу «Брэнд Года», дырэктар Асацыяцыі прафесійнага маркетынгу, і гэта далёка не ўвесь спіс яго пасад .

training_satio3

«Мы, як удзельнікі GBL, імкнемся быць глабальнымі беларускімі лідэрамі. Але без зразумення таго, што такое асабістая эфектыўнасць, лідэрам быць немагчыма. З мэтай вызначыцца ў тэрміналогіі і, магчыма, падзяліцца новымі ведамі, я, група кампаній SATIO і GBL вырашылі правесці такі трэнінг для ўсіх жадаючых атрымаць такія веды».

training_satio1

Трэнінг доўжыўся больш за пяць гадзін і праводзіўся бясплатна. Скажыце, якая вам выгада ад правядзення такога, можна сказаць, дабрачыннага мерапрыемства? «Выгада не матэрыяльная, але маральная. Я жадаю бачыць у GBL больш прафесіяналаў. Будзем лічыць, што гэта мой ўклад у развіццё грамадства. Бо мы, бізнесмены, павінны памятаць пра сваю сацыяльную адказнасць перад грамадствам».

training_satio2

Форма, у якой праходзіў трэнінг, нагадвала хутчэй працу згуртаванага калектыву, чым семінар або лекцыю ў інстытуце. Тры кейса-задачы, у працэсе пошукаў рашэння да якіх група павінна была працаваць разам, настолькі з’ядналі удзельнікаў, што яны гатовыя былі, кінуўшы паўсядзённыя справы, пасля завяршэння трэнінгу гуртам ісці ў кафэ працягнуць камунікацыю! І гэта пры тым, што большасць удзельнікаў яшчэ з раніцы не былі знаемыя адзін з адным.

Цікавыя думкі Уладзіслава падхопліваліся маладымі людзьмі, хутка засвойваліся, перапрацоўваліся і станавіліся прадметам буйнай дыскусіі аб тым, чаму ў Беларусі складана пачаць бізнес, што гэтаму перашкаджае, чаму маладыя бізнесмены аддаюць перавагу на старце ехаць за мяжу. Праблем выявілася мноства: ад нядбайнага безыніцыятыўнага ўрада і складанай падатковай сістэмы да менталітэту і боязі пераменаў.

Некалькі водгукаў удзельнікаў трэнінгу

Сяргей, юрыст: «Семінар прайшоў цікава. Вельмі шмат карыснай інфармацыі, добрая прэзентацыя. Я думаю, кожны даведаўся пра нешта новае, пашырыў свае гарызонты. Галоўнае, не забываць прымяняць атрыманыя веды на практыцы, тады поспех прыйдзе».

training_satio4

Зміцер, прадпрымальнік, кампанія «Malamoute»: «Уражанні станоўчыя, даведаўся шмат новага, пазнаёміўся з цікавымі людзьмі. Вялікі дзякуй Уладзіславу і GBL, вы малайцы!»

Андрэй, кампанія ТАА« Новаком Групп»: «Карысная рэч гэты трэнінг, трэба сказаць! На такіх пляцоўках трэба часцей збірацца. Не толькі для таго, каб знаёміцца ​​з новымі людзьмі і ведамі, але і для таго, каб сістэматызоўваць ўжо наяўныя веды».

Скончылася мерапрыемства нечакана і прыемна: група кампаній SATIO і GBL вырашылі ўручыць ўсім удзельнікам сертыфікаты аб праходжанні трэнінгу «Асабістая эфектыўнасць» і запрасілі ўдзельнічаць у будучых падобных ініцыятывах.

training_satio5

Irina Krasovskaya & Vitali Saiko

Першая афіцыйная прэзентацыя GBL у Беларусі

23-11-13


gbl-imaguru-bel.biz

Учора ў рамках Міжнароднага тыдня прадпрымальніцтва пры падтрымцы Bel.Biz на базе бізнес-клуба «Imaguru» упершыню ў Беларусі мы прэзентавалі праект Global Belarusian Leaders, а таксама абвясцілі пра даты пачатку і прынцыпах дзеяння Advisers Program.

На мерапрыемстве  было абвешчана аб удзеле GBL ў праекце Лідэры Дзецям, які накіраваны на дапамогу беларускім сіротам.

22.11.2013-2

Падчас прэзентацыі была праведзена онлайн-дыскусія па Skype з адным с заснавальнікаў GBL з ЗША, у ходзе якой былі абмеркаваны тэмы супрацоўніцтва , а таксама разгледжаны прыклады рэальнага ўзаемадзеяння сябраў GBL, якія прывялі да сумесных праектаў і дасягненню канкрэтных вынікаў!

21.11.2013-1

Было прыемна, што мерапрыемства наведалі людзі, якіх зацікавіў праект. Наш агульны энтузіязм дазволіў нам завязаць новыя знаёмствы, а таксама абмеркаваць аспекты ўдзелу ў сумесных праектах. Удзельнікі мерапрыемства цікавіліся практычнымі аспектамі супрацоўніцтва ў рамках GBL і магчымасцю далучыцца да арганізацыі.

1399148_10201602147514428_1055247373_o

GBL – арганізацыя, прыкметная тым, што гэта першая спроба аб’яднаць беларускіх прафесіяналаў па ўсім свеце, наладзіць кантакты паміж імі і ўсталяваць адкрытае і свабоднае ўзаемадзеянне, абмен ідэямі, а таксама развіццё прадпрымальніцтва і інавацый з акцэнтам на спалучэнне адданасці свайму народу і яго спадчыне, з бачаннем Беларусі як канструктыўнага і комплекснага члена Еўропы і міжнароднай супольнасці.

Каляндар мерапрыемстваў GBL можна паглядзець тут.

Запрашаем Вас далучацца да нашай групы ў Facebook!

Global Belarusian Leaders і By-ROOM

21-11-13


Unbenannt

Дарагія сябры,

28-29 лістапада 2013 г. у Вільні (Літва) адбудзецца сустрэча грамадскіх актывістаў Беларусі – Bў-ROOM, на якой можно будзе не толькі пагутарыць з беларускімі актывістамі, пазнаёміцца з іх дзейнасцью, паглядзець выставу фатаграфій, новыя фільмы і ролікі, але і сачыць live за Грамадзянским Форумам Усходняга Партнёрства.

28 лістапада пройдзе кірмаш грамадзскіх арганізацый, дзе Global Belarusian Leaders будзе актыўна ўдзельнічаць у першай частцы кірмаша з 11 да 14 гадзін і распавядаць аб дзейнасці арганізацыі.

Мерапрыемства пройдзе па адрасе:

Гатэль Novotel
пр. Гедыміна 16
Вільня
Літва

Запрашаем усіх жадаючых даведацца аб дзейнасці GBL і задаць пытанні заснавальнікам арганізацыі.

Уваход вольны.

Дадатковую інфармацыю аб мерапрыемстве Bў-ROOM Вы можаце атрымаць тут.

Чакаем Вас 28 лістапада ў Вільні!

Трэнінг “Асабістая эфектыўнасць” сумесна з групай кампаній SATIO

18-11-13


logo_SATIO

Нажаль, ПРЫЁМ ЗАЯВАК на ўдзел у мерапрыемстве СКОНЧАНЫ!

Паважаныя сябры,

Gobal Belarusian Leaders & група кaмпаній SATIO запрашае Вас на трэнінг “Асабістая эфектыўнасць”, які будзе арганізаваны для ўдзельнікаў GBL и пройдзе 30 лістапада 2013 10:00 да 17:00 гадзін па адрасе:

ул. К. Маркса, 15
г. Мінск
4 паверх
група кампаній SATIO.

Мы будзем вельмі рады пабачыцца з Вамі 30 лістапада!

З павагай,

Gobal Belarusian Leaders

Global Belarusian Leaders і GEW.BY

03-11-13


“Глабальная сетка для прафесійнага росту” семінар ў рамках Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва, 22 лістапада ў 11:00 – 13:00.

Screen Shot 2013-11-03 at 11.46.36 AM

Прыходзьце пашырыць свае прафесійныя адносіны, наладзіць дзелавыя кантакты і даведацца аб GBL Adviser’s program, ствараючай новыя магчымасці для прафесійнага росту ў глабальным маштабе.

Глядзіце больш тут: http://gew.by/agenda/

Screen Shot 2013-11-03 at 11.44.33 AM

GBL на Белсат

29-10-13


Запрашаем Усіх паглядзець перадачу “Два на Два” аб ГБЛ на канале Белсат і даведацца больш аб арганізацыі Глабальныя Беларускія Лідары. Інтэрвью вельмі вострае. Прыемнага прагляду!!!

http://www.youtube.com/watch?v=sEmo122iF9k

Screen Shot 2013-10-28 at 8.46.03 PM

Belarus Digest аб GBL

27-10-13


Выбачайце, гэтай старонкi няма на беларускай мове

Заснаванне GBL (відэа)

27-10-13


Мы вельмі рады падзяліцца відэа з сустрэчы, на якой была заснавана наша арганізацыя. Првемнага прагляду! Глядзець тут: GBL Founding Meeting

ehu_gbl-100 copy

Kаляндар падзей

01-05-15


МЕРАПРЫЕМСТВЫ:

- Сустрэча i лекцыя з Minsk parla italiano, 28.07.2015, Менск, Беларусь.

- “Асабістая эфектыўнасць”: Семінар з групай SATIO, лістапад 2014, Беларусь.

- “ГБЛ ў якасці платформы для прафесiйных сувязяў» у рамках Глабальнага тыдня прадпрымальніцтва на BelBiz (http://gew.by), лістапад 22, 2013, Беларусь.

- “Беларусь на Глабальнай мапе”: Навуковая канферэнцыя ва Ўнівэрсытэце Ратгерс, сакавік 27, 2014, ЗША.

- “Беларускі бізнэс у Літве: Перспэктывы”, люты 2014, Літва.

- Штогадовая сустрэча GBL, жнівень 2014, Літва.

ПРАДСТАЎНІЦТВА GBL:

- People’s United Nations (pUN) – прадстаўніцтва Беларусі (www.queensmuseum.org/11155/pedro-reyes-the-people’s-un-pun), лістапад 23-24, 2013, ЗША.

- Сустрэча лідэраў краін Усходняга партнэрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова й Украіна), лістапад 28-29, 2013, Літва.

- 24 Эканамічны форум у Крыніцы-Здруе, Польшча, верасень 2014.

- World Youth Forum, 8th edition – кастрычнiк 2-4, 2015, Трыэст, Iталiя.

Заснаванне GBL у Вiльнi адбылося 31 жніўня 2013 года

06-09-13


31 жніўня 2013 года ў сэрцы горада Вільні − Віленскай ратушы адбылося заснаванне некамерцыйнай, непалітычнай арганізацыі Global Belarusian Leaders.

Афiцыйнае вiдэа:

GBL Founding Meeting

команда

Сустрэча GBL стала непалітычным мерапрыемствам, накіраваным на пабудову даверу і кантактаў паміж прадстаўнікамі беларускага бізнесу, навукі і спорта.

Галоўным матывам сустрэчы было аб’яднанне паспяховых беларускіх прафесіяналаў па ўсім свеце ў адзіную сетку з мэтай усталявання прафесійных кантактаў. Наступным крокам павінны стаць праграма узаемадапамогі Advisors program, якая будзе ўмацоўваць кантакты паміж лідэрамі розных галiн, і лакальныя мерапрыемствы i сустрэчы ў розных краінах.

discussion

Падрыхтоўка да мерапрыемства цягнулася амаль год, за які арганізатары пазнаёміліся з дзесяткамі паспяховых лідараў, якія паходзяць з Беларусі або звязаны з Беларуссю сваёй прафесійнай дзейнасцю.

На пачатку жніўня 2013 года, працоўная група па стварэнню арганізацыі мела спіс з прыблізна 40 удзельнікаў – прафесіяналаў, якія былі прадстаўлены спартоўцамі, бізнесоўцамі, навукоўцамі, дзеячамі культуры, прадстаўнікамі сферы інфармацыйных тэхналогій i турызму.

группа

Сустрэча складалася з двух частак. Першая частка − гэта абмеркаванне ўдзельнікамі структуры, мэтаў і будучай дзейнасці арганізацыіGlobal Belarusian Leaders. Другая частка − фармальнае заснаванне арганізацыі. Першая частка сустрэчы праходзіла ў галоўным корпусе Еўрапейскага Гуманітарнага Ўніверсітэта, які на некалькі гадзінаў стаўся цэнтрам беларускага “брэйнстормінга”. Па выніках першай часткі сустрэчы былі акрэслены мэты арганізацыі, яе структура, а таксама запланаваны сустрэчы мясцовых аддзелаў GBL.

Другая частка сустрэчы адбылася ў Віленскай ратушы. Прасторная заля ратушы была цалкам запоўненая гасцямі і непасрэднымі ўдзельнікамі сустрэчы. Сярод гасцей прысутнічалі прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу Літвы, грамадскія дзеячы і журналісты Беларусi.

вайтюшкевич

Падчас відэёпрэзентацыі арганізатары праекта GBL распавялі пра мэты праекта усiм ўдзельнікам і гасцям, ды адказалі на пытанні, якія былі ў прысутных.

З нараджэнням арганізыцыю павіншавалі пасол Літвы на Беларусі Э́валдас Игната́вичюс, арганізатар Global Lithuanian Leaders Далія Петківічыене, беларускі літаратар ды мастацтвазнаўца Валерыя Кустава і іншыя.

кустова

Кульмінацыйным момантам сустрэчы стала падпісанне статута аб заснаваннi арганізацыі і вячэрнія нефармальныя размовы, падчас якiх госці мелі магчымасць абмяняцца прафесійным вопытам і лепей пазнаёмiцца адзін з адным.

подписание

Заснаванне GBL 31 жнiўня 2013

19-07-13

vilniausrotuse3

Для каго: Прафесіяналы і ініцыятыўная моладзь з Беларусі і замежжа.

Дзе: Вільня, Літва

Калі: 31 жніўня 2013 г

Фінансавыя ўмовы: магчымасць пакрыцця пражывання і транспартных выдаткаў

Дэдлайн: 1 жніўня, 2013

31 жніўня 2013 года Вам прадастаўляецца магчымасць стаць часткай праекта Global Belarusian Leaders, які накіраваны на абмен досведам і пашырэнне прафесійных кантактаў паміж удзельнікамі. Вы зможаце сустрэцца з вядомымі беларускімі бізнесменамі, навукоўцамі, спартоўцамі, а таксама амбасадарамі еўрапейскіх краін.

Падача заяўкі: неабходна спампаваць дакумент, запоўніць неабходную інфармацыю і даслаць на globalbelarusianleaders@gmail.com Адбор удзельнікаў будзе праводзіцца на падставе пададзенай матывацыі. Колькасць месцаў абмежаваная. Вынікі будуць вядомыя на 5га жніўня.

Кантактная інфармацыя: globalbelarusianleaders@gmail.com

Запрашаем на наш новы сайт!

19-07-13


Запрашаем на наш новы сайт!